20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава «Беларусь і Біблія», на якой прадстаўленыя старажытныя кнігі і рукапісы коштам у міліёны долараў.

На адкрыцці прысутнічала нямала публічных людзей: пісьменнікаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, прадстаўнікі усіх хрысціянскіх канфесій і іўдэйскіх лідараў. Прамову трымаў і намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко.

Кожны з выступоўцаў сказаў кароткі спіч пра важнасць гэтага мерапрыемства.

У Беларусь упершыню прывезлі ўнікальныя рукапісы біблейскіх часоў
Мітрапаліт Тадэўш Кандрусевіч: «Беларусь унікальная тым, што спалучыла заходнюю і ўсходнюю традыцыю Бібліі»
У Беларусь упершыню прывезлі ўнікальныя рукапісы біблейскіх часоў
Першы прарэктар Інстытута тэалогіі Сяргей Гардун: «Мне хацелася б, каб нашым дэвізам было «Nulla die sine Biblia» — ані дня без Бібліі»

Зараз на выставе экспануюцца:

— Кумранскія рукапісы (яны ж «світкі Мёртвага Мора»), якім больш за 2 тыс год
— Самы старажытны з вядомых на сёння фрагмент Новага Запавету (1-2 ст н.э.)
— Гравюры Сальвадора Далі і Альбрэхта Дзюрэра
— Арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютара і Скарыны, знакамітыя 95 тэзісаў Лютэра
— Рэканструкцыя першага друкарскага станка 15 ст.
— Каля 200 іншых унікальных экспанатаў

Выстава працягнецца да 20 кастрычніка. Уваход свабодны па чытацкім білеце Нацыянальнай Бібліятэкі.

Фота: Нацыянальная Бібліятэка Рэспублікі Беларусь.