Да 28 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 20 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, месцамі — плюс 5-8. Удзень чакаецца 22-28 градусаў цяпла.