Дом-рэкардмен пасярэдзіне. У ім усяго чатыры кватэры. Фота з панарамы Яндэкса.
Дом-рэкардмен пасярэдзіне. У ім усяго чатыры кватэры. Фота з панарамы Яндэкса.

У жніўні 2018 года ў Мінску была зарэгістраваная ўгода па продажу кватэры за $1,3 мільёна. За такія грошы была прададзена нерухомасць у доме за плошчай Перамогі па адрасе Румянцава, 5.

Кватэра вялізная, каля 250 квадратных метраў. Такім чынам, метр каштаваў больш за $5130. Праўда, у камплекце ідзе яшчэ і машына-месца ва ўнутранай паркоўцы.

Як паведамляе Realt.by, гэта другая па велічыні сума за апошнія пяць гадоў. Рэкорд належыць кватэры ў тым жа доме, якая ў верасні 2014 года была набытая за $1,448 мільёна. Што праўда, тая кватэра была значна большая па плошчы — ажно 360 квадратных метраў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», купец — 50-гадовы непублічны расеец. Што праўда, раней кватэра належала 47-гадовай расіянцы з такім самым прозвішчам. Магчыма, гаворка вядзецца пра сямейныя справы.

Поделиться ссылкой: