Міхась Скобла

Падчас нядаўняга адкрыцця мінскага Міжнароднага касмічнага кангрэсу расійскі касманаўт Алег Арцем’еў наўпрост з арбітальнай станцыі нечакана прывітаў дэлегатаў па-беларуску. Аказалася, бацька ягоны з Друі, жонка з Баранавічаў, таму і мова яму не чужая. Відэаролік хтосьці выклаў у сеціва, ён сабраў шмат спадабаек і каментарыяў, сэнс якіх зводзіўся да таго, што нарэшце ў касмічнай прасторы ўпершыню прагучала беларускае слова. Маўляў, касманаўт нагадаў, што любоў да радзімы – гэта ў першую чаргу любоў да роднага слова.

Так, любоў да радзімы – пачуццё сур’ёзнае, і тут я «не скажу за ўсю Адэсу». Але сваю прыхільнасць да матчынай мовы двое беларускіх касманаўтаў – Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак – усё ж засведчылі. Можна нават сказаць, што менавіта яны ўзнялі прэстыж беларускай мовы на касмічную вышыню.

Помніцца, як Кавалёнак у 1978 годзе чытаў у космасе вершы з кнігі «Нача» Васіля Зуёнка. І калі ягоны напарнік – карэнны русак Аляксандр Іванчэнкаў – чагосьці не зразумеў, беларус з ходу пераклаў няўцямныя радкі на рускую мову. Заўважу: усё
гэта адбывалася ў жывым тэлеэфіры.

Як жа трапіла кніга «Нача» на арбітальную станцыю?..

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы – ў газеце “Народная Воля” за 14 верасня

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

шестнадцать − восемь =