Алесь Краўцэвіч

У кніг доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча шчаслівы лёс: «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» вытрымала ўжо чатыры выданні, «Рыцары і дойліды Гародні» (з выдатнымі ілюстрацыямі Паўла Татарнікава) неаднойчы годна прадстаўляла кніжны свет Беларусі на міжнародных выставах. За кнігу «Гедымін: каралеўства Літвы і Русі» аўтар быў адзначаны Прэміяй імя Францішка Багушэвіча…

На жаль, веды і талент гісторыка з Гродна аказаліся незапатрабаванымі ў Рэспубліцы Беларусь. Чаму так сталася – ён расказаў чытачам «Народнай Волі».

«Нас трымалі ў поўнай ізаляцыі ад свайго, падсоўваючы чужое»

– Алесь, калі ехаць па дарозе Масты–Слонім, то непадалёк ад слыннага мястэчка Дзярэчын мільгае дарожны паказальнік «Лупачы». Гэта твая родная вёска, дзе 13 верасня 1958 года ты і прыйшоў у свет. Якой табе запомнілася твая малая радзіма?

– Вёска на 40 хат пры самым лесе над Шчарай, была для мяне найлепшай мясцінай для шчаслівага дзяцінства. Бываю там некалькі разоў на год з братамі, дзецьмі, даглядаем родныя магілы, начуем у палатках на беразе ракі. У Лупачах я заўсёды перажываю хваляванне, нейкі светлы сум і літаральна падсілкоўваюся жыццёвай сілай.

– Калі ты зразумеў, што тваё прызванне – менавіта гісторыя? Пашанцавала на школьнага настаўніка?

– Сваё прызванне зразумеў даволі позна – дзесьці на трэцім курсе гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды трапіў, можна сказаць, выпадкова. Марыў у дзяцінстве стаць марскім афіцэрам, паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, каб загартаваць свой арганізм перад ваенна-марскім вучылішчам. Пад канец навучання ў тэхнікуме зразумеў, што савецкія армія і флот – не самыя рамантычныя арганізацыі. Успомніў, што ў школе падабалася гісторыя, і паехаў у Мінск на гістфак БДУ…

Размову Міхася Скоблы з Алесем Краўцэвічам чытайце ў газеце “Народная Воля” за 11 верасня

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

4 × два =