У галерэі TUT.BY 6 верасня прайшлі публічныя чытанні твораў вядомага беларускага пісьменніка, сцэнарыста, грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча. Важныя для сябе ўрыўкі прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Яўген Крыжаноўскі, Марыя Захарэвіч, Саша Раманава, Алесь Снег і Андрусь Архiпенка.

Мэта падзеі — прыцягнуць увагу да стварэння музея імя літаратара ў пасёлку Глуша, што на Бабруйшчыне. Яго плануецца размясціць у доме, дзе да вайны была аптэка, у якой працавала маці пісьменніка.

У Мінску вядомыя беларусы чыталі Алеся Адамовіча
Дачка пісьменніка Наталля

У гады вайны драўляная хата была явачнай кватэрай партызан. Будынак пабудаваны ў 1935 годзе і мае патрэбу ў грунтоўнай рэканструкцыі.

Ініцыятыва існуе ўжо 4 гады. На сёння сабрана амаль 12 тысяч рублёў, але гэтага нават не хапае на праектную дакументацыю. Аднак бліжэйшым часам там жа ўсталююць бюст Адамовічу, які зробяць скульптары Гэнік Лойка і Яўген Білей.

У Мінску вядомыя беларусы чыталі Алеся Адамовіча
Марыя Захарэвіч