Фота: twitter.com/112by

У Мінску згарэў Cadillac 1992 года выпуску. Фота з месца здарэння, якое адбылося ў сераду, змясціла ў Twitter прэс-служба МНС.

Легкавік быў прыпаркаваны каля аднаго з дамоў па вуліцы Маякоўскага. Агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек і салон. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто з людзей не пацярпеў. Цяпер спецыялісты будуць высвятляць прычыны ўзгарання.