Архіўнае фота з сайта belcanto.ru

Конкурс маладых опэрных сьпевакоў Operalia абвясьціў пераможцаў 2018 году. Сярод мужчын першы прыз атрымаў беларускі тэнар Павал Пятроў. Сярод жанчын перамагла канадзкая мэца-сапрана Эмілі д’Анджэлё.

Другі прыз дастаўся расейскаму тэнару Міграну Агаджаньяну і амэрыканскай мэца-сапрана Саманце Гэнкі.

Прызы за трэцяе месца былі перададзеныя расейскаму тэнару Арсенію Якаўлеву і канадзкай мэца-сапрана Рыгаб Шаеб.

Узнагароды за выкананьне сарсўэлі, прысьвечаныя бацькам Дамінга, былі перададзеныя Паўлу Пятрову, Луісу Гомесу і Эмілі д’Анджэлё.

Прэмію Culturarte, прапанаваную Гільлерма і Бэртытай Мартынэс, прысудзілі Джосу Сантасу, які змагаўся за прэмію сарсўэлі.

Прэмія Біргіт Нільсан была прысуджана Саманце Гэнкі і Эмілі д’Анджэлё.

Прызы сымпатыі гледачоў (гадзіньнікі Rolex) атрымалі Луіс Гомес і Эмілі д’Анджэлё.

Усе астатнія фіналісты атрымалі заахвочвальную прэмію ў памеры $ 5000.

Прызы прысуджаюцца ў наступных катэгорыях:

  • Дзьве першыя прэміі — мужчына/жанчына — US $ 30 000;
  • Дзьве другія прэміі — мужчына/жанчына — US $ 20 000;
  • Дзьве траціны прэміі — мужчына/жанчына — US $ 10 000;
  • Два прызы Біргіт Нільсан — мужчына/жанчына — US $ 15 000;
  • Прыз Пэпіты Эмбіл дэ Дамінга за выкананьне сарсўэлі — US $ 10 000;
  • Прэмія Плясіда Дамінга-старэйшага за выкананьне сарсўэлі — US $ 10 000;
  • Два прызы сымпатыі гледачоў — мужчына / жанчына — наручныя гадзіньнікі Rolex;
  • Прэміі Culturarte Бэртытай і Гільлерма Мартынэсаў з Culturarte-дэ-Пуэрта-Рыка — US $ 10 000;
  • Агульная сума прэміі: US $ 180 000 + два наручныя гадзіньнікі Rolex.                                                                                                                                              Выступ Паўла Пятрова на ранейшым конкурсе

Міжнародны конкурс опэрных сьпевакоў «Апэралія» (Operalia), адзін з самых прэстыжных вакальных конкурсаў, быў заснаваны ў 1993 годзе. Заснавальнікам і галоўным мастацкім кіраўніком яго зьяўляецца Плясыда Дамінга.

Мэта конкурсу — знайсьці новыя опэрныя таленты і дапамагчы ў іх далейшым кар’ерным росьце.

«Апэралія» праходзіць кожны год у розных гарадах сьвету.