Чарговыя валютныя таргі прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 верасня. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара чарговы раз вырас — з 2,0839 да 2,0886 рубля, а вось еўра панізіўся — з 2,4320 да 2,4218 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0794 беларускага (у пятніцу — 3,0618).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,27%.