Від на Горадню. Фота з сайта svaboda.org
Від на Горадню. Фота з сайта svaboda.org

У Горадні 28 жніўня афіцыйна зарэгістравалі тэалягічны каледж імя сьвятога Казіміра, піша catholic.by. Навучальная ўстанова будзе рыхтаваць спэцыялістаў для рэлігійнай дзейнасьці ў Горадзенскай дыяцэзіі.

Навучаньне ў каледжы пачнецца ўжо ў гэтым навучальным годзе на спэцыялізацыях:

катэхетыка (для ахвотных працаваць катэхетам);
агульная тэалёгія (без права выкладаньня катэхізіса).