Віктар Карамазаў

На пачатку лета жыццёвыя шляхі-дарогі прывялі мяне ў мемарыяльную сядзібу славутага расійскага мастака Васіля Паленава, што знаходзіцца на рацэ Ака за 120 кіламетраў ад Масквы. Даведаўшыся, што я з Беларусі, добразычлівая супрацоўніца папрасіла перадаць прывітанне ў Мінск – Віктару Карамазаву. І дадала, што ягоныя кнігі пра мастакоў – сапраўдныя шэдэўры, якія варта перакласці на замежныя мовы, бо ў іх з веданнем справы і адначасова папулярна паказаны вяршыні нацыянальнага беларускага мастацтва. А таксама са шкадаваннем прызналася, што на такім узроўні ў
Расіі пра мастакоў даўно ніхто не піша. Прывітанне я, вядома ж, з прыемнасцю перадаў. Тады ж узнікла ідэя пагутарыць з аўтарам тых кніг, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Кастуся Каліноўскага Віктарам Карамазавым на старонках «Народнай Волі». І вось пісьменнік завітаў у рэдакцыю…

Размову Міхася Скоблы з Віктарам Карамазавым чытайце ў газеце “Народная Воля” за 31 жніўня