Сяргей Касціцын. Фота ХК
Сяргей Касціцын. Фота ХК "Дынама-Мінск"

Капітанам ХК «Дынама-Мінск» у новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі будзе Сяргей Касціцын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Касціцын-малодшы, будучы асістэнтам, ужо выконваў функцыі капітана ў самым паспяховым для каманды чэмпіянаце сезона 2016/17. Памочнікамі Сяргея Касціцына стануць Аляксандр Паўловіч і Аляксандр Кітараў у дамашніх матчах, Андрэй Касціцын і Куінтан Хаўдэн у гасцявых.

У клубе паведамілі і аб падпісанні двухбаковага кантракта пасля праходжання прагляду з абаронцам Дзмітрыем Заламаем, які камандзіраваны для атрымання практыкі ў салігорскі «Шахцёр».

Першы матч новага сезона ў КХЛ мінскае «Дынама» правядзе 3 верасня на выездзе супраць казанскага «Ак Барса».