Калектыў рэдакцыі газеты “Народная Воля” выказвае глыбокія спачуванні галоўнаму рэдактару Іосіфу Паўлавічу Сярэдзічу з нагоды напаткаўшага яго вялікага гора – смерці сына Руслана.

Мы добра ведалі Руслана. Вакол яго заўсёды віравала жыццё, сваёй жыццярадаснасцю, аптымізмам, пачуццём гумару ён мог развесці самыя змрочныя хмары. Руслан быў цудоўным сем’янінам, выгадаваў дваіх годных дзяцей. Яму было 44 гады…