30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах стартуе паказ фільма “Хрусталь”, які Беларусь вылучыла на “Оскар”.

За два месяцы фільм пакажуць 36 кінатэатраў у больш як 20 гарадах краіны. У Гомелі і Гродне фільм-сенсацыю гэтага лета прадставіць сама рэжысёр Дар’я Жук.

Сусветная прэм’ера фільма адбылася ў чэрвені гэтага года на прэстыжным Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах. У ліпені «Хрусталь» атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе.

Сёння фільм Дар’і Жук запрошаны больш як на 20 кінафестываляў.