Фота: polsha24.com

Гродзенец Мікалай Пракопчык з’ехаў з Беларусі працаваць у Польшчу, як і большасць нашых землякоў, толькі з адной прычыны – у нашай краіне праблематычна знайсці работу, каб добра зарабляць і ўтрымліваць сям’ю.

«Я сядзеў і чакаў, што эканамічная сітуацыя зменіцца, але толькі страціў час…»

Мікалаю Пракопчыку трохі больш за 50 год. Доўгі час ён працаваў у родным горадзе
таксістам у прыватнай фірме на службовым аўтамабілі. З часам набыў уласную машыну, зарэгістраваў прадпрымальніцкую дзейнасць, марыў такім чынам дапрацаваць да пенсіі. Аднак на сваёй таксоўцы яму давялося папрацаваць няшмат часу. Мікалай узгадвае, што эканамічная сітуацыя рэзка пагоршылася, зніклі кліенты, стала праблематычна аплачваць падаткі, не хапала сродкаў на тое, каб падтрымліваць у адпаведным стане машыну. Заробленых цяжкай працай грошай (даводзілася круціць баранку нават па 15 гадзін у суткі) не ставала нават на нармальнае харчаванне для сям’і.

“Але я не збіраўся нікуды з’язджаць. Спачатку закрыў сваю прадпрымальніцкую дзейнасць, чакаў, што нешта зменіцца ў краіне, – распавядае Мікалай. – Але толькі страціў час. Калі зразумеў, што перспектывы няма, пачаў задумвацца пра ад’езд на работу за мяжу”…

Поўны тэкст артыкула аб жыцці Мікалая Пракопчыка – ў газеце “Народная Воля” за 21 жніўня