
Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Рамзан Кадыраў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прэзідэнта.
Ордэн Кадыраў атрымаў за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Чачэнскай Рэспублікай.
Ордэн Дружбы народаў з’яўляецца вышэйшай дзяржаўнай узнагародай у Беларусі, якая ўручаецца замежным грамадзянам.
Кіраўнік Чачні наведваў Беларусь у верасні мінулага года і правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з Лукашэнкам.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!