14 жніўня ў пасёлку Прыморскім пад Феадосіяй патанула 3-гадовая дзяўчынка з Беларусі, піша Белсат са спасылкай на мясцовае выданне kafanews.com.

Сям’я дзяўчынкі прыехала на дзікі пляж каля пасёлку Прыморскі. Паводле відавочцаў, бацькі ўсталёўвалі на пляжы намёт, а дзяўчынка пайшла да мора. Праз дзесяць хвілін, калі бацькі скончылі выгружаць рэчы з аўта, яны заўважылі, што дачкі няма. Маці з бацькам выклікалі ратавальнікаў. Яны знайшлі цела дзіцяці ў вадзе. Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць.