Пасля смерці дзіцяці ў Ганцавічах у Мінску стварылі спецкамісію

120
Фото: Fotolia

Міністэрства аховы здароўя Беларусі стварыла спецкамісію, якая будзе высвятляць абставіны смерці 2-месячнага дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне. Яна складаецца з розных спецыялістаў, інфармуе БЕЛТА. Трагічнае здарэнне адбылося 13 жніўня ў ФАПе ў вёсцы Вялікія Круговічы. Бацькі прывезлі на прышчэпку сваё дзіця. Аднак пасля яе хлопчык стаў задыхацца. “Хуткая” завезла дзіця ў бальніцу ў Ганцавічы, але выратаваць яго жыццё не ўдалося. Следчы камітэт праводзіць расследаванне, перадае Еўрарадыё.

У Беларусі часова прыпынілі выкарыстанне імунабіялагічных сродкаў серыі, якія ўводзілі дзіцяці. Вядома, што працэдуру выконваў медработнік Агарэвіцкай амбулаторыі, які спецыяльна прыехаў для агляду дзяцей. Ён прапрацаваў ужо 30 гадоў і дагэтуль прэтэнзій да яго не ўзнікала.

Партал tut.by паведамляе, што памерлага хлопчыка звалі Кірыл. У сям’і ён быў малодшым дзіцём, старэйшаму 5 гадоў.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!