Фото: pixabay.com
Фото: pixabay.com

Старшы аналітык кампаніі “Альпары” распавёў “Народнай Волі”, чаму беларускі рубель рэзка аслабеў у дачыненні да амерыканскай і еўрапейскай валюты.

9 жніўня курс долара падскочыў на 0,0336 рублі да 2,0446 рубля за долар, курс еўра вырас адразу на 0,0380 рублі да 2,3707 рубля за еўра. А вось курс курс россійскага рубля абваліўся на 0,0587 рублі да 3,0962 беларускага рубля за 100 расійскіх.
— У апошнія дні долар і еўра моцна падаражэлі ў дачыненні да расійскага рубля, — тлумачыць сітуацыю старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб. – Гэта звязана адразу з трыма фактарамі.

Па-першае, на сайце Кангрэса ЗША быў надрукаваны праект закона, які прадугледжвае санкцыі да Расіі ў фінансавым сектары. Таксама 8 жніўня істотна патаннела нафта. І ў дадатак Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў распараджэнне аб сваім пакеце санкцый да Расіі. І гэта не законапраект, а ўжо прынятае рашэнне, якое ўступае ў сілу з 28 жніўня. На гэты раз падставай для іх стала атака з выкарыстаннем хімічнай зброі на тэрыторыі краіны НАТА – атручванне экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы.

Гэтае рашэнне азначае спыненне паставак у Расію тавараў ваеннага і двайнога прызначэння, сур’ёзнае змяненне тавараабарота, забарона палётаў самалётаў “Аэрафлота” ў ЗША і шэраг іншых абмежаванняў.

– У выніку гэтых трох фактараў долар у Расіі за суткі з 8 па 9 жніўня вырас з 63,5 амаль да 67 рублёў.

– Так, гэта двухгадовы максіумум долара! Больш амерыканская валюта каштавала толькі ў ліпені 2016 года.

Суадносна, калі адбываецца такое рэзкае ваганне расійскага рубля да сусветных валют, то і ў Беларусі аўтаматычна (ў сілу структуры валютнага кошыка) адбываюцца таксама ваганні валютнага курса. Рэзкае падзенне расійскага рубля да долара прыводзіць да аслаблення і беларускага рубля да амерыканскай валюты. Што мы і ўбачылі на валютным курсе. І гэта ніяк не звязана з беларускім рублём і сітуацыяй у беларускай эканоміцы. Гэта на сто працэнтаў знешні (расійскі) фактар.

– Як сітуацыя, на ваш погляд, будзе складвацца далей?

– Мяркую, што ў бліжэйшыя дні расійскі рубель будзе паступова ўмацоўвацца. Суадносна і ў Беларусі долар можа крыху патаннець. Але чакаць, што ён апусціцца ніжэй за 2 рублі, што было літаральна некалькі дзён таму, чакаць не варта.

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

15 − 11 =