Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Працягваюцца затрыманні па «справе БЕЛТА» — у ізалятары знаходзіцца асноўная рэдактура партала TUT.by уключна з галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай, сёння раніцай затрымана і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.
Чытайце: Затрыманая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, у яе кватэры — сляды ператрусу

Усё гэта адбываецца пасля пацяплення адносін з Захадам.

Як заходнікі ўспрымаюць дзеянні беларускіх улад? Як сказалі «Нашай Ніве» дыпламатычныя крыніцы, Еўропа перажывае фрустрацыю — расчараванне ад чарговы раз няспраўджаных спадзяванняў.

Цяпер заходнікі ўзгадняюць свае пазіцыі.

Сярод іншых, разглядаецца варыянт адабраць у Беларусі права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

Крыніцы падкрэсліваюць, што еўрапейцы не зацікаўленыя ў такім варыянце падзей, але разглядае як магчымы сцэнар і такі.

Мінск атрымаў права на правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў у 2016-м годзе. Гульні хацела прыняць і Расія, але допінгавы скандал пазбавіў яе шанцаў.

Жаданне прыняць у сябе гульні, апроч таго, выказвалі Польшча, Брытанія і Турцыя.