Фота: euroradio.fm

Такой атакі на медыі, як цяпер, у звязку са “справай БЕЛТА”, не было даўно. Што здарылася? Сацыяльныя сеткі загаманілі: мо на носе выбары, рэферэндум? Мо з эканомікай яшчэ горай, чым мы думаем? Мо танкі Пуціна ўжо заводзяць маторы? А мо “свае” вырашылі дыскрэдытаваць такім чынам Лукашэнку?

Як зазначаюць незалежныя юрысты, фармальныя падставы, каб разгарнуць такія маштабныя следчыя дзеянні, выглядаюць хістка, крымінальны артыкул (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, які нанёс “істотную шкоду”) шыецца, на іх погляд, белымі ніткамі. Найхутчэй, што ніхто серверы БЕЛТА не ламаў, а проста тыя паролі ад падпіснога кантэнту кепска захоўваліся і ў журналісцкай тусоўцы былі сакрэтам палішынеля. І ў чым шкода ад распаўсюджвання інфармацыі дзяржаўнага агенцтва? Гэта ж не КДБ, яно, інфармацыйнае агенцтва, не трымае пад замком дзяржаўных сакрэтаў.

У любым выпадку доўгія ператрусы ў офісах tut.by і БелаПАН/Naviny.by, яшчэ некалькіх СМІ, у кватэрах, затрыманне шэрагу рэдактараў і журналістаў выглядаюць захадамі неадэкватна суровымі. Нашто паралізаваць працу рэдакцый? Хіба тыя нашы калегі, што апынуліся за кратамі, – нейкія бандыты, тэрарысты? Маглі б за мяжу
ўцячы з казённымі матэрыяламі пра вываз гною на палі?..

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага – ў газеце “Народная Воля” за 10 жніўня

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя

два × два =