Юрый Зісер. Фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку
Юрый Зісер. Фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер назваў «справу БЕЛТА» палітычнай. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку, перадае Еўрарадыё.

7 жніўня на офісах tut.by і інфармагенцтва БелаПАН прайшлі ператрусы. Следчы камітэт паведаміў, што пачатая крымінальная справа па незаконным доступе да платнай інфармацыі агентва БЕЛТА. Былі затрыманыя некалькі супрацоўнікаў tut.by і БелаПАН. Пасля допытаў некаторых з іх адпусцілі. Дагэтуль затрыманыя застаюцца рэдактары tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, ​​Галіна Уласік, Ганна Ермачонак і журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова.

Увечары 7 жніўня па тэлеканалах і на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня» былі абнародаваныя матэрыялы аператыўнай «праслушкі» супрацоўнікаў tut.by.

У сваім допісе Зісер паведаміў, што з офіса tut.by следчыя забралі з дзясятак сістэмных блокаў камп’ютараў. На яго думку, спецслужбы правяраюць і капіююць сабе ўсю ўнутраную інфармацыю кампаніі, у тым ліку карпарацыйную пошту, бухгалтэрыю і г.д. Такім чынам, яны атрымаюць звесткі не толькі пра ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА», але і пра ўсе кампаніі, якія маюць дачыненне да Зісера. «Так што калі мне хто з вас пісаў лісты па працы, нашу перапіску прачытаюць», — перасцерагае ён.

Зісер падкрэсліў, што партал tut.by працягвае працаваць у звычайным рэжыме.

Разам з тым, ён змяніў сваё меркаванне наконт сутнасці самой «справы БЕЛТА». Зранку 7 жніўня ён адмаўляў, што гэта палітычная справа.

«З раніцы палітыка не была прыкметная. Аднак да канца дня падзея атрымала такія касмічныя маштабы адлюстравання ў розных дзяржаўных СМІ, зусім неадпаведныя сутнасці справы, што палітычная падаплёка стала відавочнай», — упэўнены Зісер.

Юрий Зиссер
В течение дня из офиса изъяли с десяток системных блоков наших журналистов (не только задержанных). В настоящее время что-то делают с офисными серверами. Могу предполагать,что копируют всю внутреннюю информацию компании, включая корпопочту, корпопортал, бухгалтерию, и если это так, то наверняка не только ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА», но заодно и всех имеющих ко мне отношение компаний. Так что если мне кто из вас писал письма по работе, нашу переписку прочтут.

Клиентскую информацию (почту, хостинг и т.д.), не трогают, портал и хостинг работают нормально, новости и реклама публикуются вовремя. Люди работают из дома.

С утра политика не была заметна. Однако к концу дня событие получило столь космические масштабы отражения в различных государственных СМИ, совершенно несоразмерные существу дела, что политическая подоплека стала очевидной.