Пра гэта Паўлюк Быкоўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Пазьней журналіст сказаў Свабодзе, што да яго прыйшлі ў «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навінаў БелТА і ня мае ніякага дачыненьня да гэтай справы.

Сьледчыя патлумачылі Быкоўскаму, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і што маюць ордэр пракурора. Статусу падазраванага Быкоўскі на гэты момант ня мае.

Паўлюк Быкоўскі — актыўны журнлаліст-фрылансэр, палітычны аглядальнік, стала працуе менскім карэспандэнтам радыёстанцыі «Нямецкая хваля».

Жонка Паўлюка Быкоўскага Вольга працуе прэсавым сакратаром руху «За свабоду».