Фота: baskino.me

Артыст Купалаўскага тэатра, улюбёнец публікі, неверагодна таленавіты, інтэлігентны, далікатны Віктар Сяргеевіч Манаеў адзначае сёння 60-гадовы юбілей. Хочацца ўсклікнуць: «Не можа быць!» Акцёр такі ж лёгкі, па-дзіцячы шчыры, бескарыслівы, як і 40 гадоў таму, калі ён прыйшоў служыць у Купалаўскі тэатр. Яго талент вялізнага дыяпазону – эксцэнтрык і лірык, трагік і комік. Ён можа практычна ўсё: ён і кароль,
і блазан вялікай Купалаўскай сцэны…

13 фактаў з біяграфіі народнага артыста Віктара Манаева – ў газеце “Народная Воля” за 7 жніўня 2018 года