6 жніўня народнаму артысту Беларусі і СССР, легендарнаму беларускаму кампазітару Ігару Лучанку споўнілася 80 гадоў. Выпускнік трох кансерваторый, ён пісаў кантаты і рок-оперы, але мільёнам слухачоў стаў вядомы, дзякуючы “жанру малой формы”. “Венскі вальс”, “Мой родны кут”, “Спадчына”, “Вераніка” і “Алеся”: здаецца, свой самы галоўны экзамен у жыцці прафесар здаў на выдатна. Яго песні ведаюць, любяць, а галоўнае – спяваюць. Напярэдадні юбілейнай даты “Народная Воля” пабывала ў гасцях у сям’і Лучанкоў і даведалася, з якім настроем аўтар залатых хітоў сустракае круглую дату.

Знакаміты дом на Янкі Купалы, 7: калісьці суседзямі Лучанкоў тут былі Іван Мележ, Віктар Вуячыч, Тамара Ніжнікава, Аркадзь Куляшоў і многія іншыя прадстаўнікі беларускай творчай эліты.

– А колькі гасцей у нас пабывала! – разліваючы духмяную каву, успамінае жонка маэстра Аляксандра Рыгораўна. – І Гвердцытэлі, і Пахмутава з Дабранрававым, і Талкунова, і Рэнат Ібрагімаў. Памятаю, так старалася яго сустрэць! Гатавала нешта смачнае. А ён прыходзіць і кажа: у мяне сёння разгрузачны дзень – толькі вада. А Хіль! Ігар, памятаеш, як Хіль прыехаў да нас на лецішча? Як заспявае: “Мой родны кут…” Усе суседзі збегліся! Божа мой, які быў дзівосны чалавек, сонечны, абаяльны! А які просты!

Ігар Міхайлавіч, здаецца, зорная хвароба вас таксама не кранула?

– “Хвалу и клевету приемли равнодушно и не оспаривай глупца…” Здаецца, гэта Пушкін сказаў? У мяне было вельмі цікавае, неверагоднае жыццё. Таленавітыя выканаўцы, удзячная публіка. Гэта вялікае шчасце, але дакладна не зорная хвароба…

Поўны тэкст гутаркі з Ігарам Міхайлавічам і Александрай Рыгораўнай Лучанкамі — ў газеце “Народная Воля” за 7 жніўня 2018 года