Фота: tut.by

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька больш за пяць месяцаў не можа атрымаць ад прадстаўнікоў ГУУС Мінгарвыканкама відэазапіс, на якім зафіксавана, пры якіх абставінах амапаўцы нібыта ратуюць яму жыццё.

“Народная Воля” паведамляла, што 9 лютага Анатоля Лябедзьку затрымалі на Брэстчыне за кіраванне аўтамабілем без пасведчання кіроўцы. Як аказалася, у палітыка на той час амаль год як скончыўся тэрмін дзеяння правоў, аднак атрымаць новыя ён не можа – яму не выдалі медыцынскую даведку. З-за таго, што ў маі 2016 года ён раптам страціў прытомнасць. Здарылася гэта недалёка ад прэзідэнцкай
рэзідэнцыі на праспекце Пераможцаў. Лябедзька дагэтуль не выключае, што ў той дзень яму дапамаглі страціць прытомнасць…

Поўны тэкст артыкула МАРЫНЫ КОКТЫШ – ў газеце “Народная Воля” за 7 жніўня 2018 года