У Баранавічах дзесяцікласнік скончыў жыццё самагубствам пасля размовы з інспектарам па справах непаўналетніх

213
Фото с сайта Youtube.com
Фото с сайта Youtube.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», тыдзень таму скончыў жыццё самагубствам дзесяцікласнік, вучань гімназіі №5.

Справа была так: хлопец разам з кампаніяй зайшоў у краму і вырашыў «пажартаваць», закінуўшы ў заплечнік знаёмай сухарыкі.

Гэта зафіксавала камера назірання, на выхадзе падлеткаў спынілі, прыехала міліцыя.

«Потым ён меў не самую прыемную размову ў міліцыі. Інспектар нібыта казаў яму, што гэта вельмі кепска скончыцца, што ён там ледзь не ў турму сядзе і яго жыццё паламанае», — расказалі «Нашай Ніве» сябры хлопца.

Дырэктарка гімназіі №5 Таццяна Шастак гэтую версію не гатовая ні пацвердзіць, ні абвергнуць.

«Гэта ўсё чуткі, я не ведаю. Следства вядзецца, разбіраецца. Пакуль мы ўсе смуткуем, мы ў бядзе… Дзіцё вельмі добрае! Вельмі пазітыўны, вясёлы, летам працаваў у атрадах ад БРСМ», — сказала яна.


Няма запісаў для адлюстравання