Фота Еўрарадыё

27 ліпеня на натурнай пляцоўцы «Беларусьфільма» пад Смалявічамі Уладзімір Янкоўскі пачаў здымаць “нацыянальнае кіно” пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Перад стартам здымкаў рэжысёр збірае журналістаў і папярэджвае: пакуль стужка не знятая — інтэрв’ю ён даваць не будзе. Гэтае — апошняе.

«Галоўнае — каб мне не перашкаджалі”, — заўважае Янкоўскі. Хто і чаму можа перашкодзіць мэтру, застаецца за кадрам, перадае Еўрарадыё.

Уладзімір Янкоўскі зняў 14 фільмаў і серыялаў, 700 музычных кліпаў і рэкламных ролікаў. Спадзяецца, што яго новы твор спадабаецца гледачу
Уладзімір Янкоўскі зняў 14 фільмаў і серыялаў, 700 музычных кліпаў і рэкламных ролікаў. Спадзяецца, што яго новы твор спадабаецца гледачу

Сюжэт фільма будуецца на фактах з біяграфіі Янкі Купалы. Паколькі пра асабістае жыццё паэта вядома не шмат (ды і не тое, каб Купала быў плэйбоем), стваральнікі фільма дазволілі сабе прыдумаць пару рамантычных эпізодаў.

«Калі я пачаў займацца гэтым праектам, я проста закахаўся ў паэзію Купалы. І ўвогуле ва ўсю беларускую паэзію. Раней у мяне такога не было, — працягвае Янкоўскі. — На жаль, чамусьці ў нашай краіне было дзіўнае стаўленне да беларускай мовы ў савецкі час. Мы нават не разумелі, адкуль яна ўзялася. Ніхто не ведае гісторыі. Ніхто не ведае, што гэта мова Вялікага княства Літоўскага. Людзі думаюць, што гэта прыдуманая, штучная мова. Мы хочам пра гэта ў кіно таксама распавесці — пакажам гісторыю краіны таго часу».

У фільме будуць гучаць чатыры мовы — беларуская, польская, руская і літоўская. Апроч Беларусі здымкі пройдуць у Вільні, Маскве і Санкт-Пецярбургу. Янкоўскі абяцае, што кіно пра народнага паэта будзе паэтычным: з вершамі, снамі, разважаннямі. Але глядач не мусіць засумаваць:

«Натуральна, гэта не будуць «Мсіўцы». Не амерыканскія коміксы, на якія ўсе ідуць у кінатэатры. Гэта будзе біяграфічная драма, але я хачу зрабіць яе ўсё адно захапляльнай».

Падрыхтоўка возера да здымак: адмысловы чалавек вылоўлівае водараслі
Падрыхтоўка возера да здымак: адмысловы чалавек вылоўлівае водараслі

Ролю Янкі Купалы ў фільме выканаюць пяць акцёраў. Паэта ў дзяцінстве іграюць тры хлопчыкі розных гадоў — Цімур, Яфім і маленькі Ларан.

«Купала — гэта вялікі чалавек. Ён пісаў вершы», — дае Еўрарадыё першае ў жыцці інтэрв’ю чатырохгадовы Ларан. Яго мама, Валерыя, распавядае пра лецішча ў Вязынцы, недалёка ад месца, дзе нарадзіўся Янка Купала. Дзеці, у тым ліку Ларан, бывалі ў доме-музеі паэта.

Ларан суправаджаў старэйшага брата на кастынг іншай карціны, а ў выніку сам апынуўся на здымачнай пляцоўцы
Ларан суправаджаў старэйшага брата на кастынг іншай карціны, а ў выніку сам апынуўся на здымачнай пляцоўцы

«Я радая, што сын здымаецца ў фільме з нацыянальнай ідэяй. Купала — свой герой. Здорава», — кажа Еўрарадыё Валерыя. Просім яе распавесці любімы верш Купалы.

“У галаву адразу прыходзіць верш «А хто там ідзе?», але ён такі цяжкі… Увогуле для мяне Купала — лёгкі паэт, нягледзячы на тое што яго п’есы складаныя. Я яго ўспрымаю рамантыкам і лірыкам. І знешне ён такі вытанчаны і рамантычны, і паэзія яго ў мяне асацыюецца з зелянінай, лісцем, іголкамі, сапраўднай беларускай прыродай, — працягвае Валерыя. — Нядаўна мы схадзілі ў Музей Купалы ў Мінску, каб дзіця разумела, каго грае. Цяпер Ларану складана — ён трапіў у новую абстаноўку. Але ён дакладна ўсведамляе, што іграе не ката ў ботах».

Для старэйшых Цімура і Яфіма здымкі не з’яўляюцца нечым неверагодным — яны неаднойчы здымаліся ў кіно. А вось Ларан сёння атрымлівае першы досвед.
Для старэйшых Цімура і Яфіма здымкі не з’яўляюцца нечым неверагодным — яны неаднойчы здымаліся ў кіно. А вось Ларан сёння атрымлівае першы досвед.

Хто стане «дарослым» паэтам — Уладзімір Янкоўскі не кажа. Маўляў, роля пакуль не зацверджаная, выбар складаны, не хоча памыліцца.

У першы здымачны дзень, 27 ліпеня, знялі сцэны сну Купалы пра дзяцінства — у іх задзейнічаны «малыя» Янкі і адбываецца Купальскі абрад.

Рамантыкі ў жыцці Купалы было мала, таму на “Беларусьфільме” яе прыдумалі

На бераг маляўнічага возера прывезена некалькі чаўноў. Здымачная група мітусіцца, растаўляе пушкі, з якіх неўзабаве пал’ецца дождж, інсталюе слуп з купальскім колам — але здымкі Купалля пройдуць уначы . Янкоўскі сварыцца, бо толькі сёння даведаўся, што адзін з “маленькіх” Купалаў, сярэдні Яфім, не ўмее плаваць, а па сцэнару гэта неабходна. Сітуацыю ратуюць вадалазы — яны тлумачаць хлопчыку, як трэба скокаць у ваду, каб усё выглядала натуральна.

Рамантыкі ў жыцці Купалы было мала, таму на “Беларусьфільме” яе прыдумалі

Рэпетыцыя. Камера здымае нават пад вадой. Рэжысёр кажа, што ў фільме будзе шмат вады. Праца над першым кадрам расцягваецца — з дзецьмі не атрымліваецца хутка, як з дарослымі. Дзетак апякаюць мамы — кутаюць, мокрых, у рушнікі, падбадзёрваюць…

Рамантыкі ў жыцці Купалы было мала, таму на “Беларусьфільме” яе прыдумалі

Рамантыкі ў жыцці Купалы было мала, таму на “Беларусьфільме” яе прыдумалі

Вечарэе. Невядома, колькі дубляў трэба яшчэ зрабіць, каб сцэна з дзеткамі атрымалася. Толькі пасля гэтага традыцыйна «на шчасце» разаб’юць талерку, падпісаную стваральнікамі і акцёрамі фільма.

Праекту прысвоены статус нацыянальнага фільма. Яго бюджэт — 2 мільёны рублёў. Янкоўскі плануе здаць паўнафарматны фільм і серыял з чатырох эпізодаў праз год, у жніўні 2019-га.