Дом Ярмоленкаў на пярэдні плане. Адразу за ім — катэдж былога кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі. Сусед па дыяганалі — былы кіраўнік СТБ Юрый Казіятка. Фота Tut.by
Дом Ярмоленкаў на пярэдні плане. Адразу за ім — катэдж былога кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі. Сусед па дыяганалі — былы кіраўнік СТБ Юрый Казіятка. Фота Tut.by

Самы незвычайны будынак у мінскім раёне Вяснінка («Дразды-2») — катэдж-амфітэатр народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленка.

Але, як стала вядома «Нашай Ніве» ў канцы сакавіка 2018 года дом змяніў гаспадара. Яго выкупіла Вольга Мінец — так цяпер афіцыйна клічуць спявачку Алесю, дачку Анатоля Ярмоленкі.

У базе Нацыянальнага кадастравага агенцтва пазначана, што ў гэты дзень у Мінску быў прададзены толькі адзін дом, за 97 тысяч беларускіх рублёў. Гэта каля $50 тысяч у эквіваленце.

Анатоль Ярмоленка і Алеся. Фота alesya.by
Анатоль Ярмоленка і Алеся. Фота alesya.by

Сам Ярмоленка не хоча каментаваць, навошта правярнуў такую ўгоду.

«Навошта вам гэта трэба? Гэта нашы сямейныя пытанні. Я не хацеў бы адказваць», — паведаміў ён.

Дзе цяпер будзе жыць артыст, ён не сказаў. Але, кажа, не за мяжой.

«Я жыў, жыву і буду жыць у Беларусі», — запэўніў Ярмоленка.

Поделиться ссылкой: