Фота: СТВ
Фота: СТВ

У Беларусь прыедзе не толькі Дыега Марадона, але і іншыя сусветна вядомыя футбалісты. З такім абяцаннем выступіў партнёр ФК «Дынама-Брэст» Таджэдзін Сейф з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

«У Беларусі ўбачыце Месі, Раналду, Раналда бразільскага, Кафу, Касільяса, каб яны прыехалі сюды і перадавалі свой досвед для маладых, якія будуць у акадэміі», — перадае яго словы тэлеканал СТВ, паведамляе Еўрарадыё.

Інвестары з ААЭ плануюць пабудаваць у Брэсце новы комплекс са стадыёнам на 30 тысяч месцаў і дзіцячай футбольнай акадэміяй імя Марадоны.