Нікола Калініч. Фота з адкрытых крыніцаў

Форвард зборнай Харватыі па футболе Нікола Калініч адмовіўся ад сярэбранага медаля чэмпіяната свету. “Дзякуй, але я не гуляў у Расіі”, — сказаў футбаліст.

Як пішуць замежныя спартовыя СМІ, Калініч быў адлічаны са зборнай пасля першага ж матчу чэмпіяната свету. Прычынай такога рашэння стала адмова гульца выходзіць на замену. Футбаліст матываваў гэта болем у спіне, аднак былі меркаванні, што ён проста выказваў сваю нязгоду быць у статусе запаснога.

Паколькі Калініч і раней адмаўляўся выконваць такія распараджэнні трэнера, настаўнік харвацкай зборнай Златка Даліч з ім развітаўся. Аднак медаль чэмпіянату яму вырашылі ўручыць. Калініч яго не прыняў.

Зборная Харватыі ў фінале чэмпіянату свету па футболе саступіла Францыі — 2:4 і такім чынам заняла другое месца.