Днямі інфармацыйныя стужкі абляцела інфармацыя: беларус Мікіта Бадзякоўскі прайграў у покер 1 мільён долараў. Праўда, не ўсе ведаюць, што за сваю покерную кар’еру 26-гадовы хлопец выйграў сумму амаль у 11 мільёнаў долараў ЗША. І гэта, што называецца, яшчэ не фінал…

З шахмат – у покер

Прафесійных і паспяховых гульцоў у покер, якія могуць дазволіць сабе патраціць на гульню дзясяткі, а то і сотні тысяч долараў, не так і шмат. Але гэтыя людзі ў нашай краіне ёсць. Шэсць гадоў таму, у жніўні 2012-га, мінчанін Мікалай Побаль выйграў 1 мільён і 7 тысяч еўра, заняўшы першае месца ў галоўным турніры Еўрапейскага покернага тура ў Барселоне. На слыху тых, хто цікавіцца покерам імёны беларусаў Вадзіма Хурсевіча, Ігара Сойкі, Кірыла Радзівонава і якраз-такі Мікіты Бадзякоўскага. Менавіта ён на сённяшні дзень прафесійны беларускі пакерыст №1. На сённяшні дзень Мікіта выйграў 10.832.182 долара.

Хто такі Мікіта Бадзякоўскі? Хлопец нарадзіўся ў Мазыры ў 1992 годзе. Там жа пайшоў у звычайную агульнаадукацыйную школу №13. Хлопцу вельмі падабалася і давалася матэматыка. Паралельна Мікіта займаўся шахматамі. У мазырскую СДЮШАР №2 шасцігадовага Мікіту прывёў бацька – кандыдат у майстры спорту па шахматах. У гэтым відзе спорту Мікіта Бадзякоўскі праявіў сябе проста бліскуча. Вось успаміны пра Мікіту ад яго першага трэнера – Рамана Федосенкі…

Поўны тэкст артыкула Віталя Гарбузава чытайце ў газеце за 20 ліпеня