Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і ліўняў аб’яўлены ў Беларусі 19 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах чакаюцца навальніцы. У дзённы час у асобных раёнах пройдуць моцныя ліўні, град. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, удзень у асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, удзень – 23-29 градусаў цяпла.