Пімен Панчанка

Зіма 1987 года, Каралішчавічы пад Мінскам, заснежаны лес, семінар маладых літаратараў, куды мне пашчасціла трапіць з другога курса філфака БДУ.

І вось мы з празаікам Анатолем Казловым размяшчаемся ў тым звышсціплым фінскім дамку наводшыбе, які відавочна не прызначаўся для зімовых начлегаў, а летам у ім месціўся Пімен Панчанка. Агравання ніякага не было, і мы ў першую ноч да раніцы дружна прадавалі дрыжыкі. Назаўтра нам далі нейкі самаробны каларыфер, ад якога праз кожныя пятнаццаць хвілін выстрэльвалі пробкі ў электрашчыце.

Але мы былі маладыя, грэліся вершамі ды прынесеным з суседняга Апчака віном, і аўтографы Дзеда Мароза на шыбах нас асабліва не цікавілі. Больш цікавіла, як Народны паэт улетку адпачывае ў такіх непрыстасаваных для жыцця ўмовах. У дамку нават вады не было, ложкі стаялі з жалезнымі сеткамі, як у вайсковай казарме…

Пакідаючы праз тыдзень тое часовае жытло, мы ўсё ж удзячна напісалі на заінелых шпалерах – як прывітанне гаспадару – ягоныя радкі: “Покуль сонца не згасла, покуль свецяцца зоры, / Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь! Дзякуй летапісцу Пімену за такія вершы. Сябры літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”.

Калі я пасля ўніверсітэта прыйшоў да Пімена Панчанкі браць першае ў сваім жыцці інтэрв’ю, то найперш пацікавіўся, ці дайшло да адрасата тое шпалернае пасланне. Паэт прыкметна ажывіўся і сказаў, што дайшло, ён доўгі час нават забараняў мяняць шпалеры ў тым месцы.

Першае інтэрв’ю з Панчанкам запомнілася мне яшчэ адной гісторыяй…

Поўны тэкст калонкі МІХАСЯ СКОБЛЫ чытайце ў газеце за 13 ліпеня

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя