Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе аднавіць эфектыўную работу Аршанскага авіярамонтнага завода. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, наведваючы гэта прадпрыемства, перадае БЕЛТА.

Уласніка ўжо тут няма (размова аб акцыянерах ПАТ “Мотор Січ” (Украіна) і ЗАТ “Сістэмы інвестыцый і інавацый (Беларусь). – Заўвага БЕЛТА). Уласнікі – вы (дзяржаўныя арганізацыі. – Заўвага БЕЛТА). Усе ўласнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода. Таму дзейнічайце. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства з сённяшняга дня”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як далажылі Аляксандру Лукашэнку, падрыхтаваны працэс вяртання завода ва ўласнасць дзяржавы. Аднак прэзідэнт выказаў шэраг нараканняў у адрас Міністэрства транспарту і камунікацый за тое, што яно і ў папярэдні перыяд самаўхілілася ад сітуацыі на гэтым прадпрыемстве. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку адсутнасць ва ўласнасці дзяржавы акцый не магла служыць апраўданнем. “Тут працуюць мае людзі, твае людзі – беларусы працуюць, рускія – нашы грамадзяне Беларусі. Якая розніца, каму належаць гэтыя акцыі. Гэта наша задача, каб людзі тут атрымлівалі нармальную заработную плату”, – сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да міністра Анатоля Сівака.

Прэзідэнт даручыў на працягу ліпеня вырашыць усе пытанні адносна ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемства. “Завод павінен працаваць, чаго б гэта ні каштавала. Заводу не толькі быць – гэты завод павінен мець перспектыву развіцця. І пакладзіце мне на стол архітэктурны праект і іншае з улікам таго, што тут робіць бізнес для пашырэння аэрапорта і гэтак далей, – заявіў прэзідэнт. – Сядайце і вызначайцеся. Не дай бог я ячшэ раз прыеду ў Оршу і будзе такая сітуацыя”.