Фота з сайта Persons-info.com
Фота з сайта Persons-info.com

Сёння раніцай памёр былы старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Мікалай Іванавіч Дземянцей.

Мікалай Іванавіч Дземянце́й (нар. 25 мая 1930, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964). Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958-62 гадах інструктар Віцебскага абкама, 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ. З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ.

1989 –1990 – старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

У 1990 – 1991 узначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27.07.1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

1997– 2000 гг. – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па прэзідэнцкай квоце.

Поделиться ссылкой: