Шаноўная рэдакцыя газеты “Народная Воля”!

Мінула больш за год з таго часу, як быў абвешчаны конкурс на эскізны праект памятнага знака мемарыяла “Курапаты”.

Вынікі гэтага конкурсу, аб’яўленага Міністэрствам культуры (загад No69 ад 24.03.2017), павінны былі падвесці не пазней 1 мая 2017 года.
Да гэтага часу ўдзельнікі конкурсу і ўвогуле грамадскасць не маюць афіцыйнай інфармацыі не толькі пра вынікі конкурсу, але і ніякіх тлумачэнняў наконт таго, што адбываецца…

У сувязі з гэтым мы, аўтары аднаго з конкурсных праектаў, вырашылі прапанаваць рэдакцыі  “Народнай Волі” азнаёміць грамадскасць з нашым варыянтам памятнага знака. Робім мы гэта без нейкага разліку на піяр уласнай ідэі (папярэдне
мы атрымалі з боку галоўнага рэдактара гарантыю, што любы ўдзельнік конкурсу зможа надрукаваць сваю прапанову. – Л.З.). Мы лічым тэму Курапатаў занадта важнай, каб заблытаць яе ў чыноўніцкіх калідорах.
Мы ўпэўнены, што без Пакаяння не можа быць ні Памяці, ні Прымірэння.
З павагай архітэктары –

Лявонцій ЗДАНЕВІЧ,
Наталля ШАСТАКОВА.

Каментарый чытайце ў свежым нумары газеты «Народная Воля» за 10 ліпеня

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя