У Беларусі ў другім паўгоддзі павысяць зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

“У другім паўгоддзі 2018 года зарплата ў бюджэтнай сферы будзе павышана. Тарыфная стаўка будзе павялічана і выкарыстаны іншыя механізмы, якія прадугледжваюць рост зарплаты”, – падкрэслілі ў прэс-службе.

Пры гэтым у ведамстве адзначылі, гаварыць аб канкрэтным памеры павышэння зарплат пакуль рана.

Як паведамлялася, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2018 года склала Br943,9. У красавіку бягучага года яна была Br921. Тэмп росту да мая 2017 года склаў 113,4 працэнта.

Поделиться: