Зьміцер Дашкевіч з паплечнікамі ўсталяваў тры шасьцімэтровыя крыжы ў Курапатах з боку рэстарана «Поедем поедим».

Першая спроба была няўдалая — машыну затрымалі, «прадукцыю» арыштавалі. Гэтыя крыжы ўсталявалі на месцы старых спарахнелых, якія зьявіліся вакол Курапатаў у пачатку 90-х гадоў, піша Радыё Свабода.

Дашкевіч усталяваў тры крыжы паблізу рэстарацыі ў Курапатах

Усталяваньне новых крыжоў спрабавалі спыніць дырэктар Бараўлянскага лясгасу Аляксандар Мірановіч і намесьнік старшыні Менскага райвыканкаму Аляксандар Мякіньнік.

Чыноўнікі спасылаліся на тое, што Зьміцер Дашкевіч ня мае дазволу на ўсталяваньне крыжоў у Курапатах.

«Усе крыжы, якія тут стаяць, будуць зьнесеныя як незаконна ўсталяваныя, калі тут будзе пабудаваны агульны помнік», — сказалі чыноўнікі.

Дырэктар Бараўлянскага спэцлясгасу Аляксандар Мірановіч папярэдзіў, што любыя працы будуць кваліфікаваныя як супрацьзаконныя з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці.

Па словах чыноўніка, на ўсталяваньне патрэбны адмысловы дазвол зь Міністэрства культуры і ўзгадненьне зь Міністэрствам лясной гаспадаркі. У іншым выпадку новыя крыжы будуць дэмантаваныя.​

Разам са Зьмітром Дашкевічам крыжы ўсталёўвалі Мікалай КачурэцЯгор ЛаўрухінКірыл Лойка і Сяржук Чайка, ім дапамагалі Валянціна Яроменак і Наста Дашкевіч.

Дашкевіч усталяваў тры крыжы паблізу рэстарацыі ў Курапатах

Дашкевіч усталяваў тры крыжы паблізу рэстарацыі ў Курапатах

Поделиться ссылкой: