
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Германіі за ўклад у нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС.
Аб гэтым ён сказаў сёння ў час сустрэчы з Федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Палацы Незалежнасці, перадае БЕЛТА.
Лукашэнка адзначыў, што сённяшні прыезд прэзідэнта Германіі у Мінск будзе мець сур’ёзны, станоўчы рэзананс у беларускім грамадстве.
“Вы не першы раз у Мінску і ў Палацы Незалежнасці, – падкрэсліў ён. – “Нармандская чацвёрка” гэта ў тым ліку і ваша дзецішча. І было б няправільным, калі б я не падзякаваў за той велізарны ўклад, які вы ўнеслі ў нармалізацыю адносін паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Мы вам за гэта вельмі ўдзячны”.
Аляксандр Лукашэнка перадаў Ангеле Меркель самыя лепшыя пажаданні ад беларускага народа.