Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.
Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва.

У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Леанід Кулакоў:

«SOS!!! Тэлефанавала Вольга Нікалайчык, Кажа, што да яе ў дом ломіцца натоўп ментоў… У мяне ёсць падазрэнне, што яны шукаюць Дзяніса Урбановіча, які таксама прымае актыўны ўдзел у абароне Курапат”.

Па дарозе ў Курапаты ДАІ спыніла аўтамабіль у якім перавозілі крыжы ў Курапаты. Невядомымі асобамі, якія пад’ехалі следам за ДАІ быў затрыманы Зміцер Дашкевіч. Пазней Зміцер паведаміў у сваім фэйсбуку, што ён на волі.

Выйшлі з РАУСа, едзем у #Курапаты #
Выйшлі з РАУСа, едзем у #Курапаты #

Эдуард Пальчыс паведамляе ў твітары: «Змітра Дашкевіча, Ягора Лаўрухіна і Валерыя Мінца затрымалі па дарозе на Курапаты. Фура з крыжамі арыштаваная. Затрымлівалі сур’ёзныя хлопцы».

29 чэрвеня актывісты, якія пікетуюць рэстаран “Поедем поедим”, які адчыніўся ва ўрочышчы Курапаты ў зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, плануюць усталяваць вялікія памятныя крыжы непасрэдна каля рэстарана, паведамляе ПЦ «Вясна».

Тым часам каля рэстарана «Паедзем, паядзім» праходзіць перформанс. Яго ўдзельнікі наклеілі на сцены лістоўкі з нагадваннем пра расстрэлы, Сталіна, а таксама зрабілі адбіткі рук, абмакнуўшы ў чырвоную фарбу, паведамляе «Наша Ніва«.