Хто толькі не заходзіць да нас у “Народную Волю”! І, прызнаемся, даводзіцца задаваць адно і тое ж пытанне: “А ці з’яўляецеся Вы падпісчыкам газеты?” Часта адказ такі: “А я знаёмлюся з матэрыяламі на вашым сайце”.

Вымушаны ў чарговы раз патлумачыць: газета “Народная Воля” і наш сайт www.nv-online.info – гэта абсалютна розныя крыніцы інфармацыі. Артыкулы, якія, скажам, друкуюцца ў гэтым нумары, Вы не знойдзеце сёння ў анлайн-дадатку да газеты. Да Вашай увагі прадстаўлены толькі кароценькія анонсы на тры асноўныя публікацыі. Поўныя іх варыянты, як і ўсіх астатніх, з’яўляюцца ў раздзеле “Архіў” праз 10–12 дзён.

Такім чынам, ні ў якім разе нельга абмяжоўвацца толькі праглядам нашага сайта www.nv-online.info. Незалежная газета “Народная Воля” была і застаецца галоўнай крыніцай грамадска-палітычнай інфармацыі. Сайт – гэта ўсяго толькі анлайн-дадатак. Вось чаму рэдакцыя вымушана зноў і зноў тлумачыць, што сайт не з’яўляецца электроннай копіяй друкаванай версіі газеты “Народная Воля”. А таму лепш за ўсё падпісацца на яе і атрымліваць кожны нумар непасрэдна дахаты.

Нагадваем: да заканчэння падпіскі на другую палову 2018 года засталося ўсяго некалькі тыдняў. Так, мы не пажартавалі, калі ў адным з мінулых нумароў напісалі, што падпісная кампанія завяршаецца. Час настолькі хутка бяжыць, што не
заўважым, як гэтыя тры-чатыры тыдні прамільгнуць. Вось чаму мы просім Вас
не адкладваць на больш позні тэрмін, а ўжо ў бліжэйшыя дні наведаць любое
паштовае аддзяленне ці спецыялізаваны пункт “Белсаюздруку” і аформіць падпіску на “Народную Волю”. Зрабіць гэта можна таксама праз сістэму Адзінай разліковай інфармацыйнай прасторы (АРІП) альбо праз сайт www.belpressa.by і наш сайт www.nv-online.info. Індэкс для індывідуальных падпісчыкаў – 63222, для прадпрыемстваў і арганізацый – 632222.

Вы – з «Народнай Воляй»,
«Народная Воля» – з Вамі!