Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча

Прэміяй імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ўганараваны стваральнік курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка, паведамляе «Наша Ніва».

Прэмія па традыцыі ўручаецца на радзіме пісьменніка, у Бычках.

На цырымонію з’ехаліся жыхары Ушацкага раёна і інтэлігенцыя з усёй краіны.

Прэмію заснаваў палітык Аляксандр Мілінкевіч. Ён уклаў у гэта сродкі атрыманай ім еўрапейскай прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам.

Сярод лаўрэатаў прэмій мінулых гадоў былі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Зміцер Дашкевіч.