Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае продажу сельгаспрадпрыемстваў прыватнікам, але на жалезных умовах. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Шклоўскім раёне, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя пяцігодкі ўдалося выратаваць, аднавіць і развіць аграсектар у Беларусі, забяспечыць харчовую бяспеку краіны, стварыць аграгарадкі, забяспечыць неабходныя сацыяльныя ўмовы для жыцця людзей у вёсцы.

«Прайшло амаль 15 гадоў пасля таго, як была прынята праграма мадэрнізацыі нашай вёскі і АПК. Сёння паўстала пытанне, а што далей, як жыць далей. Я не прыхільнік, каб прыватызаваць калгасы і саўгасы. Але, думаю, на мяне вяскоўцы не пакрыўдзяцца, калі я буду кропкава прымаць рашэнні аб прыватызацыі — прадаваць, пускаць прыватніка ў сельскую гаспадарку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму што 20 гадоў я вам даў часу — вызначайцеся. І той, хто хоча працаваць на зямлі без «памешчыка», той сёння працуе. А хто не хоча, ну ўжо выбачайце. Дзяржава на плячах не можа вас несці або не павінна несці».

«Таму мы не супраць, каб сюды прыйшоў прыватны капітал. Але пад жалезную ўмову. І мая жалезная ўмова — каб тут не быў пакрыўджаны чалавек. Ён павінен прыходзіць на работу, тэхналагічна забяспечваць працэс, атрымліваць дастойную зарплату», — заявіў прэзідэнт.