Фота аўтара
Фота аўтара

Сёння дыпламаты краін Еўрасаюза наведаліся ў Бараўляны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Зараз праходзіць Еўрапейскі тыдзень кліматычнай дыпламатыі, які бярэ свой пачатак з 2014 году. Гаворка ідзе пра мерапрыемствы, з дапамогай якіх прадстаўніцтва Германіі за мяжой сумесна з прадстаўніцтвамі іншых краін Еўрасаюза хоча прыцягнуць увагу да праблем кліматычных зменаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У межах гэтай ініцыятывы Пасольства Германіі пасадзіла на тэрыторыя дзіцячага анкалагічнага цэнтра 29 клёнаў.

“Трэба жыць не толькі сёняшнім днём, але і думаць пра тое, што пакінем дзецям, — сказаў Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар. — Трэба звярнуць увагу на існуючыя экалагічныя праблемы, якія сам чалавек і стварыў. Варта навучыць маладое пакаленне абыходзіцца з навакольным асяроддззем лепш, чым гэта рабілі іх папярэднікі”.

Фота аўтара