Фота са старонкі Дзмітрыя Мядзведзева ў Facebook.
Фота са старонкі Дзмітрыя Мядзведзева ў Facebook.

Прэм’ер-міністры Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў разам заўзелі за зборную Расіі па футболе. Фота змясціў на сваёй старонцы ў Facebook расійскі прэм’ер. «За Расію заўзелі разам з беларускім калегам Андрэем Кабяковым. Перамога!», — напісаў Мядзведзеў. Як вядома, на чэмпіянаце свету па футболе расіяне выйгралі ў егіпцян (3:1) і забяспечылі сабе месца ў 1/8 фіналу. Здымак быў зроблены пасля таго, як зборная Расіі забіла трэці мяч. Першы матч расіян на сусветным першынстве Дзмітрый Мядзведзеў глядзеў на «Лужніках» у Маскве, побач з ім быў Аляксандр Лукашэнка.

У аўторак у Мінску прайшло пасяджэнне Саўміна саюзнай дзяржавы, у якім удзельнічалі прэм’еры Беларусі і Расіі.

За Россию болели вместе с белорусским коллегой Андреем Кобяковым. Победа!
За Россию болели вместе с белорусским коллегой Андреем Кобяковым. Победа!