Фота: the-village.me

У Мінску на вуліцы Кальварыйскай з’явілася інтым-крама з беларускамоўнай назвай «Каханне».

У каментары the-village.me супрацоўніца крамы Ганна паведаміла, што працуюць яны ўжо тры месяцы. Шыльда, праўда, з’явілася нядаўна, бо была на ўзгадненні ў гарадскіх уладаў.

«Такая назва была абраная, бо «каханне» перакласці на рускую, як па мне, немагчыма. Гэта прыдумаў уладальнік сеткі», — патлумачыла супрацоўніца.

Цэтлікі на таварах у краме падпісаныя па-руску і па-англійску. Але калі ў краму прыйдзе беларускамоўны пакупнік, прадавец зможа падтрымаць з ім гутарку.

Дарэчы, у асартыменце інтым-шопа ёсць і айчынныя тавары — «шмаравідла» «Ёska» і БДСМ-наборы Taboo.