Фото: nn.by

У краіне літаральна на ўсё не хапае грошай: на пенсіі, на льготны праезд для студэнтаў і пенсіянераў у грамадскім транспарце, на новае медыцынскае абсталяванне, на рамонт медустаноў і г.д. і г.д. У той жа час з дзяржаўнага бюджэту год за годам немалыя сродкі выдаткоўваюцца на грамадскія арганізацыі.

Якім дакументам санкцыянавана такое нахабнае выкарыстанне грошай падаткаплацельшчыкаў?

Хто вырашае, што Саюзу пісьменнікаў Беларусі, які ўзначальвае небезвядомы М.Чаргінец, дзяржава мусіць дапамагаць, а, напрыклад, другому Саюзу пісьменнікаў, альтэрнатыўнаму – не?

І чаму з 2,8 тысячы грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у Беларусі, асобага стаўлення ад дзяржавы “заслужылі” адзінкі?

Адказ на гэтыя пытанні вельмі просты. Некаторыя грамадскія аб’яднанні трапляюць у спіс структур, на якія выдзяляюцца грошы з дзяржбюджэту ў адпаведнасці з указамі прэзідэнта.

Так, яшчэ ў 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб некаторых пытаннях дзейнасці грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якім прадугледжваецца, пачынаючы з 2007 года, “пры фарміраванні праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы (бюджэтны) год вызначаць сродкі на дзейнасць Саюза пісьменнікаў”. Дакументам нават вызначана, чым канкрэтна будзе дапамагаць дзяржава грамадскаму аб’яднанню – аплачваць працу работнікаў апарату праўлення саюза (у межах пяці штатных адзінак) і кіраўнікоў абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў арганізацыі, а таксама пакрываць выдаткі на транспарт, камандзіровачныя, камунальныя паслугі і паслугі сувязі. Дзяржава бярэ на сябе выдаткі, звязаныя “з забеспячэннем матэрыяльнатэхнічнай базы і правядзеннем мерапрыемстваў па прапагандзе мастацкай літаратуры”. Акрамя таго, згодна з прэзідэнцкім указам, Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў у арэнду памяшканне, транспарт, аргтэхніку сродкі сувязі і г.д. Дарэчы, за арэнду плошчаў у цэнтры Мінска на Фрунзе, 5 чаргінцоўскі Саюз пісьменнікаў плаціць па льготным каэфіцыенце, які складае 0,1% да базавай стаўкі арэнднай платы. Нагадаю: у так званым Доме літаратара некалі знаходзіўся Саюз беларускіх пісьменнікаў, але ўлады яго адтуль
выкінулі. Пазбавілі і ўсялякай фінансавай падтрымкі. Вядома ж, з-за прынцыповай пазіцыі. Многія яго сябры ў штыкі ўспрынялі некаторыя дзеянні ўлад…

Поўны тэкст чытайце ў газеце за 15 чэрвеня