Знаёмы супрацоўнік дзяржвыдавецтва днямі расказаў мне анекдатычную гісторыю. Пасля ўганаравання Нобелеўскай прэміяй Святланы Алексіевіч у выдавецтве атрымалі каманду тэрмінова выпусціць адну з яе кніг, аднак потым прыйшло новае распараджэнне: прытрымаць да лепшых часоў. Нядаўняе 70-годдзе пісьменніцы – чым не “лепшыя часы”, разважылі ў выдавецтве і звярнуліся па дазвол у адпаведнае ведамства. Адтуль прагучала дзіўнае распараджэнне: кнігу запускаць у вытворчасць, але толькі пасля… віншавання прэзідэнта.

Прэзідэнт Святлану Алексіевіч з юбілеем чамусьці не павіншаваў. А значыць, кнігу тую зноў паклалі ў шуфляду – да новых “лепшых часоў”.

За апошнія два з паловай гады ў Алексіевіч выйшла ажно 356 кніг па ўсім свеце. Сам бачыў тую разнамоўную кніжную піраміду ў кватэры пісьменніцы. Наўрад ці сітуацыя ў беларускім дзяржвыдавецтве яе моцна засмуціла. Як і адсутнасць прэзідэнцкага віншавання.

А вось мяне, прызнацца, засмуціла. Бо і прэзідэнт, і нобелеўскі лаўрэат – асобы статусныя. І адносіны прэзідэнта – гэта сігнал усёй уладнай вертыкалі, не толькі згаданаму выдавецтву. Сігнал-падказка, як ставіцца не толькі да Алексіевіч, але і да ўсёй сучаснай літаратуры, якая ў нашай краіне даўно існуе на птушыных правах.

Нібыта адбываюцца ў нас штогод Дні беларускага пісьменства, але яны са свята кнігі ператвораны ў “свята жывата” – там на першым месцы дранікі-шашлыкі і рускамоўная эстрадная папса. Летась на Днях такога “пісьменства” ў Полацку мы з сябрамі марна спрабавалі прыгадаць выпадкі, каб які-небудзь высокапастаўлены чыноўнік публічна прызнаўся, што прачытаў  нейкую беларускую кнігу, што яна яго ўразіла, захапіла і г.д…

Поўны тэкст калонкі МІХАСЯ СКОБЛЫ чытайце ў газеце за 15 чэрвеня

1 каментар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя