Лунінецкі раён. Вулька Другая. Фота: luninec.by2.by

Упершыню наведаўшыся на пінскае Палессе, я быў уражаны колькасцю вёсак са складнікам «Вулька» — Вулька Аброўская, Вулька Лаўская, Вулька Гарадзішчанская, Вулька Антопальская, Вулька Целяханская, Вулька Малая. А найбольшая канцэнтрацыя Вулек — хіба ў Лунінецкім раёне, дзе ім проста прысвоены парадкавыя нумары — Вулька Першая, Вулька Другая, Вулька Трэцяя…

Прызнацца, я спачатку падумаў, што сярод тамтэйшых палешукоў ніколі не пераводзіліся пчаляры, якія заставілі сваімі вуллямі гэткія абшары. Але насамрэч Вулька паходзіць ад слова «воля». Людзі займалі свабодныя землі, абжывалі іх, ураблялі і на пэўны час вызваляліся ад дзяржаўных падаткаў. Іхнія паселішчы і сталі называць Волямі, Волькамі, Вулькамі. Карацей кажучы, вольналюбны народ спрадвеку жыў у тых краях, што і засведчана ў мясцовай тапаніміцы.

Вандраваць улетку па надпрыпяцкім Палессі, ад Вулькі да Вулькі, — адно задавальненне. І пазнавальна, і для вока ўсцешна. Нездарма і бацька сусветнай гісторыі Герадот у легендарныя часы тут пабываў. Дарэчы, у міжрэччы Прыпяці, Гарыні і Стыры ён выявіў славянскае племя будзінаў, якое стагоддзямі жыло ў падняволлі, а потым неспадзявана скінула чужы прыгнёт і «было ўражана прыгаством роднай мовы».

Так сказана ў Герадотавай «Гісторыі», у кнізе чацвёртай.

Сучаснае Палессе таксама шмат чым можа ўразіць…

Поўны тэкст калонкі МІХАСЯ СКОБЛЫ чытайце ў газеце за 12 чэрвеня

1 каментар

  1. А дзе, спадар Скобла, трэцяя Вулька ў Лунінецкім раёне? Ці вас так зачараваў эскорт з прыгожых жанчын, што збіліся з ліку 🙂

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, дабаўце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя